Аховаем, аднаўляем і памнажаем рэсурсы дзікай прыроды

Ахоўваем прыроду

Як змяняюцца прыродныя багацці ў залежнасці ад нашага карыстання зямлёй © Chris Heward/GWCT
Як змяняюцца прыродныя багацці ў залежнасці ад нашага карыстання зямлёй © Chris Heward/GWCT

Ахоўваць прыродныя тэрыторыі і кіраваць працэсамі важна, калі нагрузка на іх высокая. Ахоўныя зоны ёсць жыццёва неабходнымі для ўразлівых відаў у экасістэмах, яны з'яўляюцца рэзервовымі для аднаўлення гэтых відаў. Багацце відаў у некранутых раёнах трапічных краін адпачатку высокае, яго можна захаваць без неабходнасці аднаўляць. Ідэальны жа варыянт для аховы экасістэм і арганізмаў - стварыць прыродаахоўную прастору, якая складаецца з мазайкі прыродаахоўных зон, акаймаваных і злучаных зонамі ці калідорамі прыроднага навакольнага асяроддзя. Калі прыродныя запаведнікі становяцца астравамі ў моры інтэнсіўнага прыродакарыстання, яны забруджваюцца або страчваюць ваду, і тады яны менш здольныя ўтрымліваць папуляцыі рэдкіх відаў. Занаванне дазваляе людзям актыўна ўдзельнічаць у захаванні сваёй мясцовасці, а не плаціць за вандроўкі ў раёны з багатай прыродай. У Намібіі, Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы і Зімбабвэ большасць земляў і папуляцый дзікіх відаў, якія кіруюцца праз паляванне і назіранне, знаходзяцца па-за межамі нацыянальных паркаў. Такое занаванне асабліва падыходзіць для відаў, якія грамада трывае толькі тады, калі шкоду ад іх можна кампенсаваць выгадай ад палявання або іншага выкарыстання. Працуе тое, што прыносіць карысць.

Аднаўляем і памнажаем прыродныя багацці

Аднаўленне ўзбярэжных мангравых зарасцей © Marco Quesada
Аднаўленне ўзбярэжных мангравых зарасцей © Marco Quesada

Мы ахоўваем прыкладна 15% земляў ва ўсім свеце, але большасць экасістэм, якімі мы карыстаемся, працягвае дэградаваць. Мясцовыя віды знікаюць з-за ўзмоцненага попыту на ежу і матэрыялы. Калі мы карыстаемся сучаснымі ведамі, то можам зменшыць праблемы, звязаныя з інфраструктурай - дарогамі, плацінамі, лініямі электраперадачы і ветравымі турбінамі. Каб зладзіць з праблемай страты навакольнага асяроддзя, трэба крыху змяніць нашае землеўпарадкаванне і землекарыстанне. Нават невялікія змены могуць значна спрыяць прыроднаму багаццю, а яшчэ і прынесці карысць земляробству, лясной гаспадарцы і садоўніцтву. Калі мы пакідаем шпакоўні ды іншыя месцы для гнездавання птушак, берагі насякомых*, буферныя палосы, а таксама робім землекарыстанне больш разнастайным - гэта добрыя прыклады такіх зменаў. Мы мусім значна больш працаваць над гэтай «экалогіяй прымірэння» і яе бесперашкоднай інтэграцыяй у кіраванне зямлёй, у тым ліку ў гарадах, і інфраструктурай. *Берагі насякомых (beetle banks) - ізаляваная паласа шматгадовых раслінаў на ворнай зямлі. Яе фунцыя - стварыць асяродак для насякомых, якія з'яўляюцца натуральнымі ворагамі для сельскагаспадарчых шкоднікаў.

Калі мы пачынаем здабываць дзікай ежы болей за ранейшы ўстойлівы ўзровень, асабліва мяса для кірмашоў у буйнеючых гарадах, важна ўзгадніць з суполкамі ахоўныя меры, заснаваныя на сучаснай навуцы і традыцыйных ведах. Шырокае выкарыстанне прыродаахоўных практык адклалі грамадствы, якія не жадалі перадаць адказнасць за кіраванне экасістэмамі на самы нізкі адпаведны ўзровень ("экасістэмны падыход"). Яны былі перакананыя, што для развіцця лепей супраціўляцца, а не кіраваць і аднаўляць прыроду, кампенсуючы ўздзеянне людзей. Нягледзячы на ​​тое, што аднаўленне шмат згадваецца ў афіцыйнай стратэгіі, яе рэалізацыя ідзе дрэнна. Для лепшай рэалізацыі ўрады ды іншыя органы мусяць супрацоўнічаць з мясцовымі супольнасцямі, а таксама з суполкамі аматараў дзікай прыроды. Аматарскія суполкі могуць выконваць у гэтым асаблівую ролю. Напрыклад, калі сакаліныя паляўнічыя будуюць бяспечныя для птушак лініі электраперадачы, а назіральнікі за птушкамі імкнуцца знайсці бяспечныя месцы для ветравых электрастанцый.

Гарадскія экасістэмы

Разнастайнасць раслін адначасова спрыяе разнастайнасці жывёл © Jamesteohart/Shutterstock
Разнастайнасць раслін адначасова спрыяе разнастайнасці жывёл © Jamesteohart/Shutterstock

Захоўваць і аднаўляць прыродныя багацці трэба не толькі ў сельскай мясцовасці, але і ў гарадах, бо кожны чалавек залежыць ад прыроды ў атрыманні ежы, прэснай вады, чыстага паветра і ўстойлівага клімату. Сады, паркі, лясы і зялёныя дыяметры стрымліваюць разрастанне гарадоў і могуць прыносіць іншую карысць, бо кіраваць функцыямі для людзей ды іншых форм жыцця трэба паўсюль. Больш за тое, гараджане часта вяртаюцца ў сельскую мясцовасць, і ім неабходна разумець прыроду, калі яны хочуць зрабіць карысны ўнёсак у сельскія суполкі.