Мы мусім зменшыць глабальнае пацяпленне

 
Глабальны ўзровень вуглякіслага газу і тэмпература паветра падвышаюцца год за годам у параўнанні з даіндустрыяльным узроўнем © Creative Commons
Глабальны ўзровень вуглякіслага газу і тэмпература паветра падвышаюцца год за годам у параўнанні з даіндустрыяльным узроўнем © Creative Commons

На нашай планеце становіцца цяплей. Некаторае пацяпленне чаканае, і яно абумоўлена паступовым пашырэннем Сонца, а таксама невялікімі зменамі арбіты Зямлі. Аднак гэткія эфекты прадказальныя, і яны не могуць растлумачыць хуткае пацяпленне, якое мы маем цяпер. Пацяпленне паскорылася разам з развіццём прамысловасці і падарожжаў. Такі стан рэчаў адпавядае прагнозу шведскага навукоўцы, зробленаму 150 гадоў таму. Ён вынайшаў, што павелічэнне канцэнтрацыі некаторых газаў вядзе да таго, што атмасфера будзе затрымліваць больш сонечнага цяпла. Імклівае павышэнне тэмпературы за апошнія 70 гадоў можна растлумачыць ростам канцэнтрацыі парніковых газаў, з якіх вуглякіслы газ і метан з'яўляюцца найбольш распаўсюджанымі.

 

 

Нарвежскі ледавік Брыксдаль пакрываў возера яшчэ дзесяцігоддзе таму, але зараз адступае  © Mateusz Kurzik/Oleg Kozlov/Shutterstock
Нарвежскі ледавік Брыксдаль пакрываў возера яшчэ дзесяцігоддзе таму, але зараз адступае © Mateusz Kurzik/Oleg Kozlov/Shutterstock

Павышэнне тэмпературы Зямлі мае два асноўныя наступствы. Самы паступовы эфект - раставанне лёду ў раёне паўночнага полюса. Ледавікі ў Антарктыдзе і Грэнландыі растаюць і цякуць хутчэй. Лёд, які пакрываў сушу, губляецца і растае ў моры. Гэта падвышае ўзровень акіянаў ва ўсім свеце, магчыма, ажно на метр у гэтым стагоддзі. Больш хуткім эфектам з'яўляецца змяненне клімату, якое звязана са змяненнем тэмпературы мора, і ўмоваў надвор'я, на якія ўплывае гэтая тэмпература. Чым цяплей мора, тым больш вадзяной пары падымаецца ў паветра, што вядзе да падвышэння колькасці дажджоў і штормаў у некаторых раёнах. І наадварот, у іншых раёнах будуць больш працяглыя перыяды сухога надвор'я і дэфіцыт запасаў вады.

Што адбываецца, калі змяняецца клімат

Паводка ў Тайландзе © Atikan Pornchaprasit/Shutterstock
Паводка ў Тайландзе © Atikan Pornchaprasit/Shutterstock
 

Насельніцтва Зямлі стала вялікім праз развіццё сельскай гаспадаркі на працягу некалькіх тысячагоддзяў лагоднага надвор'я. Аднак цяперашняе павышэнне глабальнай тэмпературы пагражае людзям і прыродзе ў 4 накірунках: паводкі, пажары, голад і хваробы. У нізінах паводкі ўзмацняюцца праз павышэнне ўзроўню мора, а ў іншых месцах - праз моцныя дажджы, якія размываюць глебу. А з-за доўгіх перыядаў засушлівага надвор'я расце рызыка, што расліннасць высахне і потым згарыць у пажарах. Засухі і паводкі ўплываюць на расліннасць, якая з'яўляецца ежай для людзей і жывёл, выклікаючы голад, які можа быць узмоцнены недахопам пітной вады. Гэтыя наступствы таксама робяць расліны і жывёл уразлівымі да трапічных хваробаў, якія распаўсюджваюцца да полюсаў у новым цяплейшым клімаце.

Лясны пажар у ЗША © ARM/Shutterstock
Лясны пажар у ЗША © ARM/Shutterstock

Узровень вуглякіслага газу расце, бо мы спальваем болей выкапнёвага паліва, а менавіта вугалю, нафты і газу. Нават калі мы перастанем яго спальваць, сучаснае паступовае падвышэнне тэмпературы не спыніцца і будзе працягвацца яшчэ шмат дзесяцігоддзяў. Вялікая небяспека ў тым, што падвышэнне тэмпературы дасягае кропкі незвароту, пасля якой вельмі складана змяніць сітуацыю. Гэта робіць знішчэнне велізарных трапічных лясоў надзвычай трывожным. Калі лясы знішчаюцца у выніку лясных пажараў, а глеба - у выніку засухі, мясцовыя жыхары мусяць перасяляцца. Яшчэ больш людзей будзе перамяшчацца, калі праз рост ўзроўню мора штормы затопяць прыбрэжныя гарады. Ці можа рызыка такога перамяшчэння цалкам адцягнуць увагу міжнароднай супольнасці ад рашэння праблем змены клімату, аховы прыроды і нашага ўласнага выжывання?

Што мы можам зрабіць?

Новыя крыніцы энергіі для хатніх гаспадарак у Еўропе і Афрыцы © Hecke61/MrNovel/Shutterstock
Новыя крыніцы энергіі для хатніх гаспадарак у Еўропе і Афрыцы © Hecke61/MrNovel/Shutterstock

Існуюць прыродна абгрунтаваныя рашэнні, якія дапамагаюць морам, глебам і расліннасці паглынаць больш вугляроду. Калі мы вырошчваем дрэвы на вялікіх тэрыторыях, гэта паступова стварае новую глебу, а яшчэ дае магчымасць захаваць частку вугляроду ў драўніне будынкаў. Вельмі карыснымі могуць быць метады аднаўлення вільготнасці глебы праз аднаўленне экасістэм, напрыклад, тарфянікаў, стварэнне новых лясоў і аднаўленчую сельскую гаспадарку. Ёсць і інжынерныя рашэнні. Электрычнасць ад сонечнага святла і ветру можа замяніць выкапнёвае паліва, каб забяспечыць дамы, прамысловасць і транспарт, пры ўмове, што мы зможам знайсці спосабы назапасіць дастаткова энергіі для перыядаў цемры і адсутнасці ветру. Паўночным краінам неабходна прыняць больш устойлівы лад жыцця і дапамагчы паўднёвым краінам здзейсніць гэты пераход, бо мы ўсе жывем на адной планеце. Але што б мы ні рабілі, нам трэба дзейнічаць хутка, пакуль мы не дасягнулі кропак незвароту.