Пра стваральнікаў

Нашыя намаганні падмацоўваюцца досведам і задавальненнем ад устойлівага выкарыстання рэсурсаў дзікай прыроды © Adrian Lombard
Нашыя намаганні падмацоўваюцца досведам і задавальненнем ад устойлівага выкарыстання рэсурсаў дзікай прыроды © Adrian Lombard

Гэты сайт з'яўляецца праектам Міжнароднага саюзу аховы прыроды (МСАП/IUCN). МСАП быў заснаваны ў 1948 годзе, і зараз ў яго ўваходзіць 84 дзяржавы разам з больш як 1100 няўрадавымі арганізацыямі (НДА). МСАП ёсць адзінай міжнароднай арганізацыяй-назіральніцай у Генеральнай Асамблеі ААН, і яна валодае асаблівым досведам у галіне біяразнастайнасці, аховы прыроды і ўстойлівага карыстання прыроднымі рэсурсамі.

 

Тэкст гэтага сайта быў узгоднены на англійскай мове, і пасля перакладзены 500 экспертамі у галіне ўстойлівага прыродакарыстання і кіравання экасістэмамі. Гэтыя экперты ўваходзяць у Камісію па экасістэмным кіраванні, якая ёсць адной з шасці камісій МСАП. Веды збіралі з дапамогай роднаснай групы па ўстойлівым прыродакарыстанні і жыццезабеспячэнні. Яна з'яўляецца сумеснай ініцыятывай Камісіі па выжыванні відаў (добра вядомай сваімі Чырвонымі спісамі) і Камісіі па экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай палітыцы. Спадарожнікавымі сайтамі ў нашай сетцы ведаў кіруюць эксперты МСАП у адпаведных рэгіёнах і краінах.

 

Мы спадзяемся, што вывучэнне гэтага сайта дапаможа вам зразумець свет прыроды і асаблівы ўнёсак розных груп людзей, якія займаюцца дзікай прыродай па ўсім свеце. Мы таксама звязваем вас на вашай роднай мове з іншымі сайтамі, якія даюць звесткі па гэтых тэмах адносна вашага месца жыхарства. Калі ласка, адкрыйце свой розум для добрых навін аб прагрэсе ў ахове прыроды, каб ідэі і намаганні, якія прынеслі шмат поспехаў, распаўсюджваліся яшчэ шырэй. Калі ласка, атрымлівайце гэтыя веды, сабраныя ва ўсім свеце, і прымяняйце іх у вашых уласных умовах.

Тэмы на гэтых старонках накіраваны, каб заахвоціць вас: