Вырашаем праблемы

Мяккая палітыка, як правіла, лепшая за крайнасці, гэтак жа як дзікія рэсурсы выйграюць ад паступовых змен на межах асяроддзя пражывання © Lauri Kovanen
Мяккая палітыка, як правіла, лепшая за крайнасці, гэтак жа як дзікія рэсурсы выйграюць ад паступовых змен на межах асяроддзя пражывання © Lauri Kovanen

Досвед вучыць людзей, што дэмакратыя ёсць лепшай за аўтакратыю формай кіравання. Мы мусім пазбягаць палітыкаў, якія спрыяюць канфліктам, эканамічна неабачлівых ці некампетэнтных. Таксама людзі мусяць даведацца, як лепш захаваць прыродныя багацці. Ва ўсіх чалавечых справах баланс і памяркоўнасць, часцей за ўсё, працуюць лепш за крайнасці. Большай часткай зямлі зараз у той ці іншай ступені кіруюць людзі. І прыродныя багацці захаваюцца найлепей, калі мы шырока ацэнім іхныя перавагі, не толькі праз харчаванне раслінамі і прагляд фільмаў пра прыроду, але і праз атрыманне асалоды ад стасункаў з жывёламі і збіранне ежы, як гэта робяць жывёлы. Мы разумеем, як складана з сацыяльнага і экалагічнага пунктаў гледжання бывае кіраваць прыроднымі багаццямі і адначасова вырошчваць сельскагаспадарчыя культуры. І гэтае разуменне мусіць распаўсюдзіцца на супольнасці паўсюль.

Пра непажаданыя віды

Еўрапейскія паляўнічыя арганізоўваюцца, каб дапамагчы ўраду
Еўрапейскія паляўнічыя арганізоўваюцца, каб дапамагчы ўраду

Часам мы інтрадукуем віды, наўмысна або памылкова, у раёны, якія яны не засялялі натуральным шляхам. Гэтымі чужынцамі цяжка кіраваць, калі яны распаўсюджваюцца хутка і незаўважна (як напрыклад, водныя жывёлы і расліны). Калі яны шкодзяць экасістэмам, іх трэба выдаліць. Вялікі досвед такой працы назапашаны ў Акіяніі. Там мясцовыя паляўнічыя ды рыбакі арганізоўваюць назіранні і працу на мясцовасці, што важна ў кампаніях па выдаленні непажаданых відаў. Каб такія кампаніі былі сацыяльна ўстойлівымі, грамада мусіць неадкладна бачыць перавагі і ведаць, што інтрадукаваныя віды знішчаюцца ашчадным для сябе чынам.

Змагаемся з драпежнікамі і шкоднікамі

Мышэй часам цяжка прыбраць з харчовых складоў © Torook/Shutterstock
Мышэй часам цяжка прыбраць з харчовых складоў © Torook/Shutterstock

Такія ж сацыяльныя абмежаванні існуюць ў барацьбе з драпежнікамі і шкоднікамі. Кіраванне неабходна, каб захаваць чалавечыя жыцці, маёмасць, а таксама сродкі існавання ў экасістэмах, дзе людзі спаборнічаюць з іншымі відамі за ўраджай або ўстойлівае выкарыстанне дзікай прыроды. Шэраг грамадстваў па ўсім свеце працягвае кіраваць прыроднымі багаццямі традыцыйна - праз цярплівасць да праблемных відаў і культурнае ўзаемадзеянне, якое дазваляе ім захоўвацца. У іншых экасістэмах змены спрыяюць развіццю ўніверсальных драпежнікаў, і гэта стварае рызыку вымірання такой іх рэдкай здабычы, як гняздуючыя птушкі, пакуль мы не пачынаем кантраляваць драпежніцтва. Пераважныя метады кіравання недапушчальнымі відамі, з гуманных і эканамічных меркаванняў, - выключаць і стрымліваць драпежнікаў і шкоднікаў. Але калі іх папуляцыі скарачаюцца, гэта часта выклікае супрацьдзеянне з боку тых, хто абараняе асобных жывёл. У такіх абставінах важна, каб любое кіраванне грунтавалася на надзейных навуковых дадзеных і запяспечвала пэўную абарону для відаў. Напрыклад, мы можам захоўваць папуляцыі відаў ў тых раёнах, дзе яны не робяць шкоды. Сучаснае грамадства звычайна не прымае поўнае выдаленне відаў (за выключэннем патагенных). Аднак натуральнае альбо наўмыснае паўторнае засяленне як правіла патрабуе ізноў кіраваць папуляцыямі.

Прымаем рашэнні, адпаведныя законам прыроды

Паляпшаем сувязі, каб захаваць біяразнастайнасць і абараніць ад паводак буйнеючыя паселішчы  © МСАП
Паляпшаем сувязі, каб захаваць біяразнастайнасць і абараніць ад паводак буйнеючыя паселішчы © МСАП

Рашэнні, адпаведныя законам прыроды - гэта падыход, які дазваляе ўстойліва кіраваць, захоўваць і аднаўляць натуральныя і змененыя экасістэмы такім чынам, каб забяспечыць дабрабыт людзей і карысць біяразнастайнасці. Напрыклад, бывае танней аднавіць здароўе водна-балотных экасістэм, чым ачышчаць ваду ў дэградаваных сістэмах, асабліва калі мы ўлічваем рэкрэацыйную каштоўнасць адноўленых сістэм. Рашэнні адрозніваюцца па сваім маштабе. Яны бываюць буйнымі і доўгатэрміновымі, калі мы садзім лес, каб захаваць вуглярод і зменшыць паводкі. А бываюць малыя ды кароткатэрміновыя, калі мы вырошчваем пасярод ураджаю палоскі іншых раслін і завабліваем імі драпежных насякомых, якія харчуюцца насякомымі-шкоднікамі. Рашэнні ўключаюць метады, якія прыносяць карысць экасістэмам агулам, а не асобным арганізмам ці нават папуляцыям. Напрыклад, каб пазбавіцца смаўжоў, можна выкарыстаць нематод, а не таксічныя пестыцыды. Так мы пазбегнем атручвання жывёл і забруджвання вады, ачышчэнне якой падвышае выдаткі водазабеспячальных арганізацый.