Дапамагаем прыроднай разнастайнасці адаптавацца да зменаў

Экасістэмны падыход

Паляўнічыя аднавілі сотні водна-балотных угоддзяў у Паўночнай Амерыцы з дапамогай © Ducks Unlimited
Паляўнічыя аднавілі сотні водна-балотных угоддзяў у Паўночнай Амерыцы з дапамогай © Ducks Unlimited

Экасістэмны падыход прызнае, што змены ў экасістэмах і іх відах непазбежныя з-за прыродных працэсаў, хуткіх або павольных. Напрыклад, неглыбокія азёры цалкам запаўняюцца адкладамі з гор. Людзі наўмысна мяняюць экасістэмы, напрыклад, лес на сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Землі, якія апрацоўваюць надта інтэнсіўна, ператвараюцца ў пустыні ці верасовыя пусткі. Уплыў людзей ненаўмысна паскарае прыродныя змены, у тым ліку праз змяненне клімату. Уздзеянне людзей на экасістэмы можна зменшыць, калі спажыўцы рэсурсаў самі прымаюць адпаведныя меры. Напрыклад, рыбаловы прасоўваюць лесвічныя рыбаходы на плацінах, а паляўнічыя на качак аднаўляюць забалочаныя ўгоддзі. Шкоду прыродзе можна хутка выправіць, калі цэнтралізаваныя веды дапамагаюць развіваць мясцовыя навыкі і ёсць дастатковыя сродкі, каб актывізаваць намаганні мясцовых суполак, што кіруюцца ўласнымі інтарэсамі.

Як дзікія віды адаптуюцца да змяненняў

Размнажэнне сельскай ластаўкі рухаецца на поўнач © Gallinago_media/Shutterstock
Размнажэнне сельскай ластаўкі рухаецца на поўнач © Gallinago_media/Shutterstock

Хуткасць змен у экасістэмах адлюстроўваецца праз віды, з якіх яна складаецца. Па-за межамі тропікаў кожны год з-за падвышэння тэмпературы раней зацвітаюць кветкі і з'яўляюцца насекомыя. У тропіках жа на расліннасць уплывае змена колькасці ападкаў. Абедзве гэтыя тэндэнцыі заўважныя ў часе міграцыі і рассяленні пералётных птушак, некаторыя з якіх няўхільна рухаюцца на поўнач для размнажэння. Менш рухомыя віды часам добра прыстасоўваюцца, але не могуць хутка распаўсюдзіцца на новыя тэрыторыі, асабліва калі яны жывуць на ўзбярэжжы або ў ізаляваных гарах. Кожны арганізм адначасова спажывае ежу і з'яўляецца ежай, таму лакальнае выміранне аднаго віду ўплывае і на іншыя віды ў экасістэме. Кожны чалавек мусіць ведаць пра найбольш відавочныя змены на планеце і пра тое, што гэта можа азначаць для яго самога і яго сям'і. Ці з'яўляецца ваша мясцовая школа або працоўнае месца цэнтрам назіранняў за такімі зменамі?

Як адаптуюцца людзі

Каровы пароды Sweet cows прыстасаваліся жыць у лясах Калумбіі © April DeBord/Shutterstock
Каровы пароды Sweet cows прыстасаваліся жыць у лясах Калумбіі © April DeBord/Shutterstock

Нават жыхары гарадоў залежаць ад экасістэм у атрыманні ежы, вады і паветра, таму змены закранаюць усіх. Для штогадовага вырошчвання харчовых культур фермерам неабходна, каб надвор'е было дастаткова прадказальным. Варункі росту травы крыху больш гнуткія - ад вільготных лугоў да сухіх пагоркаў, і яна захоўваецца ў часовых неспрыяльных умовах. Аднак працяглая адсутнасць дажджоў ёсць праблемай як для сельскагаспадарчых культур, так і для жывёлагадоўлі, а таксама каб захаваць лясы без пажараў на працягу многіх гадоў росту драўніны. Лясная гаспадарка ўдала дапамагае захоўваць вільгаць у глебе, блакаваць вуглярод. Людзі, якія карыстаюцца ляснымі дарамі, ядуць менш мяса, што скарачае выкіды парніковых газаў ад жывёлагадоўлі. Пры гэтым ужыванне мяса бывае найбольш рацыянальным выкарыстаннем глебаў і мясцовасці, непрыдатных для вырошчвання сельскагаспадарчых культур. А нарыхтоўка дзікіх відаў бывае болей эканамічна абгрунтаванай за жывёлагадоўлю. Гэта справядліва для некаторых раёнаў Афрыкі, дзе высокія выдаткі на прафілактыку хваробаў, так і для здзічэлых месцаў па ўсёй зямлі. Багацейшая прырода на такой зямлі падвышае ўстойлівасць сродкаў існавання, калі клімат мяняецца. Нам важна захаваць традыцыйныя веды для кіравання такімі тэрыторыямі, дзе мы часта страчваем землі, бо змяняем іх сельскагаспадарчай тэхнікай.